Facebook PixelCode

12 крокаў піваварэння

Ствараць якаснае і смачнае піва - гэта сапраўднае мастацтва, што складаецца са многіх складаных працэсаў.

Дзякуючы традыцыйнай рэцэптуры і класічнай тэхналогіі варыцца смачнае натуральнае піва на піваварні Апілля.

12 кроків пивоваріння
  • ПАДРЫХТАВАНАЯ ВАДА
  • АДБОРНЫ СОЛАД
  • ПАДРЫХТОЎКА ЗАТОРУ
  • ІДЭАЛЬНАЕ ФІЛЬТРАВАННЕ
  • ЯКАСНЫ ХМЕЛЬ
  • АСВЯТЛЕННЕ СУСЛА
  • АСТУДЖЭННЕ СУСЛА
  • РАЗДЗЕЛЬНАЕ БРАДЖЭННЕ
  • НАТУРАЛЬНАЕ ПАСПЯВАННЕ
  • ЗАВЯРШЭННЕ БРАДЖЭННЯ
  • КАНТРОЛЬ РАЗЛІВАННЯ
  • ЖЫВОЕ І СВЕЖАЕ

Мы сапраўды ганарымся тым, што прытрымліваемся традыцый класічнага піваварэння. Хочаце даведацца, як дзеіцца магія стварэння жывога піва? Мы ўсе вам раскажам, крок за крокам.

ПАДРЫХТАВАНАЯ ВАДА

З падрыхтоўкі вады і пачынаецца працэс піваварэння.

Важна, каб вада была цудоўнай якасці, бо нават бяскрыўдныя рэчывы (прыкладам, жалеза), могуць пасля згубна паўплываць на дрожджы.

Таму вада для «Апілля» па пэўных параметрах чысцей за пітную!

Дзякуючы чаму Вы можаце цешыцца жывым півам «Апілля», якое выраблена на аснове добра ачышчанай вады.

АДБОРНЫ СОЛАД

Ячмень - надзвычайна важны складнік піваварэння. Нашы продкі добра ведалі, як багата вітамінаў змяшчаецца ў насенні злакаў.

Таму працэс саладжэння пачынаецца з падрыхтоўкі якаснага ячменю.

Для вырабу гэтага піва мы выкарыстоўваем высакаякасны ўкраінскі солад з натуральнай, выключна айчыннай сыравіны.

ПАДРЫХТОЎКА ЗАТОРУ

Сэрцам піваварэння з'яўляецца працэс заціркі - здробнены солад змешваюць з вадой і пакідаюць пастаяць.

За некалькі гадзін крухмал расшчапляецца на прыродныя цукры. Гэты працэс адбываецца пры аптымальнай і індывідуальнай тэмпературы ў залежнасці ад гатунку будучага піва.

Саладкавая вадкасць, якая ўтварылася, называецца суслам, а ўвесь працэс з'яўляецца асновай класічнай тэхналогіі натуральнага браджэння.

ІДЭАЛЬНАЕ ФІЛЬТРАВАННЕ

Пасля прыпынку заціркі, неахмялёнае сусла аддзяляецца ад нераствораных рэштак ячменю - так званай шраціны.

Для гэтага мы выкарыстоўваем фільтр-чан з перфараваным дном, а сам працэс доўжыцца каля гадзіны.

Далей мы перапампоўваем сусла ў чан для варэння, дзе яно ўжо чакае наступнага этапу ахмялення.

ЯКАСНЫ ХМЕЛЬ

When the cooking tub is filled, we bring the wort to a boil by adding hops.

This adds a pure and noble smell of hops, which is typical for real, live beer.

All foreign odors disappear and the wort is completely sterilized.

АСВЯТЛЕННЕ СУСЛА

Падчас варэння сусла ўтвараюцца ўзважаныя часцінкі - асадак. Для асвятлення сусла мы ачышчаем яго ў гідрацыклоне з дапамогай цэнтрабежнай сілы.

Гэта славуты «колазварот» на піваварні, які вы маглі няраз пабачыць у побыце (прыкладам, размешваючы цукар у шклянцы чаю).

Цэнтрабежная сіла пакідае асадак па цэнтры, а сыравіна для чыстага піва перапампоўваецца далей.

АСТУДЖЭННЕ СУСЛА

Далей сусла неабходна як можна хутчэй астудзіць да тэмпературы браджэння.

Калі зрабіць гэта занадта павольна - можа ўзнікнуць акісленне і непажаданая актыўнасць бактэрый.

Мы старанна кантралюем працэс насычання кіслародам і дадання дражджэй для забеспячэння якаснага натуральнага браджэння.

РАЗДЗЕЛЬНАЕ БРАДЖЭННЕ

Менавіта дзякуючы дражджам сумесь інгрэдыентаў робіцца півам, а гэтыя мікраарганізмы вельмі чуллівыя да перападаў тэмпературы.

У нас, на піваварні «Апілля», выкарыстоўваецца класічная тэхналогія раздзельнага браджэння.

Пасля першых стадый піва пачынае паспяваць, і моцныя духмянасці «маладога» піва змякчаюцца дзейнасцю дражджавых клеткаў.

Гэты працэс патрабуе больш часу і выдаткаў, аднак дзякуючы гэтаму, для Вас захоўваецца натуральнасць піва і яго адменны смак.

НАТУРАЛЬНАЕ ПАСПЯВАННЕ

Таксама асаблівасцю нашай піваварні з'яўляецца тое, што мы даём піву дабрадзіць і часткова ачысціцца.

На «Апілле» піва паспявае ў лагерных танках ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў пры тэмпературы ад 0 да 2 ºС у ўсякую пару года.

Такая халодная вытрымка забяспечвае насычанне смаку і адсутнасць «зялёных» пахаў.

ЗАВЯРШЭННЕ БРАДЖЭННЯ

Без пастэрызацыі, па класічнай тэхналогіі жывое піва фільтруецца ад канчатковых рэштак дражджэй, захоўваючы атрыманыя смакавыя якасці.

Такім чынам, піва мае ўсе ўласцівасці жывога, аднак, можа захоўвацца доўгі час.

КАНТРОЛЬ РАЗЛІВАННЯ

Цяжка пераацаніць важнасць чысціні і дэзынфекцыі ў піваварэнні.

У нас, на піваварні «Апілля», мыццё і дэзынфекцыя сістэм разлівання ўвесь час старанна кантралююцца, каб вы маглі бесперашкодна цешыцца нашай арыгінальнай рэцэптурай.

ЖЫВОЕ І СВЕЖАЕ

Адладжаная сістэма дыстрыбуцыі забяспечвае хуткае трапленне жывога і свежага піва ў магазіны Вашага горада.

Менавіта таму «Апілля» заўсёды свежае і мае натуральны і непаўторны смак.

Шануй Сапраўднае

Даведайся, якія гатункі піва мы варым і адшукай іх у сваім горадзе

18+
Вам больш за 18 гадоў?
Празмернае спажыванне алкаголю дрэнна для вашага здароўя